- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёшку Казарэза, маладога інжынера-электрыка, выклікалі ў аддзел кадраў і загадалі ехаць на курсы падвышэння кваліфікацыі. Ехаць не было ахвоты, а тут яшчэ перціся даводзілася ў далёкую і нязнаную Уфу. І вось бліжэйшай суботай адстаяўшы тры гадзіны ў авіякасе, Лёшка ўзяў квіт да Уфы, а па дарозе да хаты зазірнуў у бібліятэку. Хацеў пачытаць, у якія віры едзе. Бібліятэкарка выдала каляровую кнігу з помнікам Салавату Юлаеву на вокладцы, і ён, сеўшы за апошні стол у разлеглай чытальні, стаў знаёміцца са славутымі мясцінамі башкірскай сталіцы. Галоўнай славутасцю, як вынікала, быў дом, дзе цягам трох тыдняў жыў У.І. Ленін; парк імя Матросава, у якім правадыр сустракаўся з мясцовымі сацыял-дэмакратамі, а таксама скала, з якой Ленін і Крупская з замілаваннем глядзелі на раку Белую. Паглядаючы на фотаздымак скалы, Казарэз уявіў правадыра, уявіў, як варожыя віхуры варушаць рэшткі валасоў на гламаздаватай ленінскай галаве, і перарывіста перавёў дых. Уфа падалася яму горадам змрочным і непрытульным. (фрагмент)