Палітвязні: ці магчыма ім дапамагчы і як гэта зрабіць
2022-06-15 14:25
На сёння ў Беларусі 1231 палітвязень. І гэта толькі тыя, каго “палітычнымі” афіцыйна прызналі праваабаронцы.
Пытанне падтрымкі палітвязняў і іх сем’яў працягвае заставацца надзвычай актуальным. Як і неабходнасць трымаць тэму палітвязняў у фокусе на міжнародным узроўні.
Ці атрымліваецца на фоне вайны ва Украіне трымаць тэму беларускіх палітвязняў на міжнародным узроўні? Ці рэальна дапамагчы палітвязням і іх сем’ям і як гэта лепш зрабіць? Якія навіны прыходзяць з-за кратаў ад “палітычных”?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае куратарка праекта
Politzek.me Іна Кавалёнак.