Палітвязню Зміцеру Дашкевічу прызначылі яшчэ адзін год калоніі
2023-10-19 12:14
У судзе Барысаўскага раёна 18 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму актывісту Зміцеру Дашкевічу, які павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Падтрымаць Змітра грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.