- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На дварэ канец траўня, і сонца грэе амаль па-летняму. Мы сядзім з сябрам на траве, прытуліўшыся спінамі да сцяны роднай школы, і слухаем, як за акном гугнявіць Элеанора Захараўна Гнядых — дзябёлая кабета, якую вучні міжсобку называюць Ужас. Школьныя вокны разнасцежаны, і чуваць, як у класе зумкаюць мухі і як засоплена дыхае настаўніца. Элеанора Захараўна мае сем пудоў вагі і ў спёку цяжка дыхае. (фрагмент)