Пампуйце карцінку з дыджэямі, які ўключылі “Перемен!” на дзяржаўнай імпрэзе
2020-08-07 16:14
Вы можаце спампаваць калаж, каб выкарыстоўваць іх на друку цішотак ці іншых рэчаў.
Дызайн: Дзмітры Дзмітрыеў.
6 жніўня ў Кіеўскім скверы павінна была праходзіць выстава дадатковай адукацыі, падчас якой была запланавана канцэртная праграма з прадзяржаўнымі артыстамі.
Падчас выступа Віталя Варанко дыджэі Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі, якія былі за пультом і адказвалі за гук, уключылі песню Віктара Цоя “Перемен” і паднялі рукі з белымі стужкамі ў фірмовых жэстах аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай – кулак і “вікторыю”.
Учынак ацанілі ўсе беларусы, а тыя, хто прыйшоў падтрымаць альтэрнатыўную кандыдатку ў сквер, доўга крычалі хлопцам: “Малайцы!”
Пампуйце!