- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пастаральны малюнак дзяцінства: мама, якая нясе з чарэні цёплую ватоўку і падкладвае мне пад бок, нешта светлае шэпча на вуха. А я, усцешаны гэтым цяплом і пяшчотаю, ціха і лагодна заплюшчваю вочы. I сны ў дзяцінстве не такія вычварныя, як цяпер, – яны светлыя і сонечныя. Мо таму, што мама праз усю зіму клала пад бок нагрэтую ватоўку, хаця і не разумела, сляпая ад матулінай любві, што робіць з мяне цяплічнага хлопчыка. (фрагмент)