Памяці Лукаша „Стэпа” Сцепанюка – глядзіце відэазапіс канцэрта
2023-10-28 11:34
Каб жыў, яму споўнілася б 46 гадоў. Лукаш „Стэп” Сцепанюк, музычны журналіст, музыка, гукарэжысёр, наш сябра, жыццё якога раптоўна і нечакана абарвалася. 3-га кастрычніка 2022 года ў дзень народзінаў Лукаша была зладжана вечарына – канцэрт памяці Стэпа.
У ім бралі ўдзел гурты Ilo&friends, Relikt і Аляксандр Памідораў, а таксама з успамінамі выступіў пісьменнік
Уладзімір Арлоў.