Памылка «ста неабыякавых»: што не так з «экстрэмізмам» БЧБ-сцяга?
2021-02-02 14:49
Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг пераследавалі і зневажалі як у Беларусі савецкай, так і ў Беларусі незалежнай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Ён быў і сцягам калабарантаў, і паліцаяў, і забойцаў беларускага народа. А цяпер дайшлі да таго, каб прызнаць яго “экстрэмісцкім”.
У якога сцяга больш гістарычнай адпаведнасці беларускай зямлі: бел-чырвона-белага ці чырвона-зялёнага? Хто для Беларусі тыя, хто стаў пад прынесеныя з усходу на штыках Чырвонай Арміі бальшавіцкія сцягі і катаваў свой народ у шэрагах НКУС? Чым стане для БЧБ-сцяга яго забарона — паразай ці перамогай?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча — прафесар Аляксандр Краўцэвіч.