Памёр паэт Мікола Шабовіч
2021-11-17 16:35
Не стала яшчэ аднаго беларускага паэта-лірыка, навукоўца і педагога Міколы Шабовіча. Ён памёр ад каронавіруса на 63 годзе жыцця.
Нарадзіўся Мікола Шабавіч на Мядзельшчыне ў 1959 годзе. Скончыў філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». На першым курсе інстытута выкладчыкам у Міколы Шабовіча быў вядомы мовазнавец Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі.
Даследаваў аказіянальную лексіку ў мастацкіх тэкстах. Аўтар больш як 50 навуковых артыкулаў і манаграфіі «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя». Сфера навуковых інтарэсаў была — лексікалогія і дэрываталогія.
Першы верш Міколы Шабовіча быў надрукаваны ў 1976 годзе ў раённай газеце «Нарачанская зара». Аўтар паэтычных зборнікаў: «Дом» (1996), «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996), «Падары мне сваю адзіноту» (2002), Мая надзея» (2006), «Хор болей не спявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэнні» (2008), «Прыколы ад Міколы» (2015), «Маладыя мроі маладога лета» (2017) і іншых.
Беларускае Радыё Рацыя