- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сцэна – пакой у мяшчанскім доме. Адначасна кабінэт гаспадара і сталовы пакой. Пасярэдзіне балькон са шклянымі дзьвярыма, праз якія відаць гарадзкі пэйзаж; па бакох балькону ў гэтай самай сьцяне вокны. Налева, на першым пляне дзьверы ў пакой Любы, далей галоўныя дзьверы ўхадныя. Направа, на першым пляне дзьверы ў спальню Філімона, далей дзьверы ў кухню. На сцэне пісьменны стол, абедзенны стол, канапа, шафа з прадуктамі і агняўпорная шафа (грашавая), крэслы і т. п.