- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар, на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў і асабістых успамінаў, паказвае 450-гадовую гісторыю сваёй роднай вёскі Парэчча, што на Слонімшчыне. Шмат увагі ўдзяляе былым яе гаспадарам - Валовічам. Падрабязна апісана патрыятычная дзейнасць і смерць Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка паўстання 1830-1831 гадоў. Прыводзяцца архіўныя дакументы аб пабудове царквы і адкрыцці школы. Падаюцца звесткі аб знакамітых настаўніках і святарах, якія працавалі ў вёсцы. Паказана цяжкае жыццё сялян пры паншчыне і ў калгасе, пакуты і згубы, якія перанеслі аднавяскоўцы ў час першай і другой сусветных войнаў.