- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Посьпех праекту «Яна ня можа сказаць НЕБА» на ARTVILNIUS’11, дзе ён ня толькі стаў ляўрэатам, але і прыцягнуў увагу прэзыдэнта Літвы, здаецца цалкам заканамерным. Куратары — Аляксей Лунёў, Валянціна Кісялёва й Сяргей Шабохін прывезьлі на кірмаш мастацтваў не калекцыю працаў «на продаж», але выставу з дакладна выяўленаю канцэпцыяй, такім чынам апрыёры адасобіўшы яе ад большасьці праектаў на ARTVILNIUS’ 11. Цэнтральную тэму праекту куратары вызначылі як унутраны эскапізм мастака «ва ўмовах варожае акупацыі»1 ў Беларусі. Арганізатары перагледзелі ў межах беларускае рэчаіснасьці тэзыс пра тое, што сапраўдны творца мусіць добраахвотна зачыніцца ў вежы з слановае косьці. Паводле іхнага меркаваньня, у Беларусі адбываецца зусім ня добраахвотнае выгнаньне мастакоў з жыцьця грамадзтва. «Стратэгіі творчага выжываньня» ў гэтай сытуацыі й сталіся аб’ектамі экспанаваньня.