- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга складаецца з двух частак – у першай аповесць, якая дала загаловак усяму зборніку, у другой – замалёўкі са штодзёнага жыцця – “нявыдуманыя гісторыі”. У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — народных мсціўцаў. Другая частка – нявыдуманыя гісторыі – кароткія замалўкі, эсэ, між іншым пра Вольгу Корбут, пра пісьменніцкую працу і пошукі натхнення, пра убачаныя нештодзённыя здарэнні, якія прымушаюць задумацца над падзеямі кожнага дня, над зменамі ў чалавечых (і не толькі чалавечых) захаваннях і характарах. Аляксей Карпюк – тонкі назіральнік, які за вонкавым нязменным бачыць вялікія ўнутраныя перамены, тонка адчувае змены настрояў, поглядаў. Умее паказаць тое, чаго не відаць неспрактыкаванаму саглядатаю.