- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік апавяданняў для дзяцей “Партрэт салдата” увабраў у сябе творы, аб’яднаныя тэмай вайсковай службы ў далёкія часы і ў сённяшнім дні, усё гэта бачанае і пераасэнсаванае дзіцячым розумам, прадстаўленае праз прызму дзіцячага успрымання. Тонкі псіхолаг, выдатны назіральнік і асоба, здольная зразумець дзяцей – Васіль Ткачоў пра самыя нязвыклыя рэчы піша даходлівай мовай, а пра самыя звычайныя – цікава і займальна. Апавяданне, якое дало назву зборніку – пра салдацкія вучэнні ў сённяшнія дні, пра нетыповыя знаходкі на палігоне і пра ратаванне ад пажару хаты старой бабулькі, якая ўдзячна была не столькі за адратаванне самой будыніны, колькі за тое, што ратавальнікі-жаўнеры паспелі вынесці з агню адзіную дарагую для яе рэч - партрэт яе загінулага ў вайну сына.