- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    У кнізе даецца агляд дзейнасці розных партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1941—1944 гг. Геаграфічныя межы, якія былі абраныя для гэтай працы, практычна ахопліваюць тэрыторыю сучаснай Беларусі, але пры гэтым разглядаюцца таксама падзеі ў рэгіёне вакол Вільні і на землях, якія ў 1939 г. увайшлі ў склад СССР, аднак пасьля 1945 г. былі зноў перададзеныя Польшчы. Фэномэны, якія часта ўплывалі на ход падзеяў у Беларусі, мелі месца таксама ў Прыбалтыцы і Ўкраіне. Падзеі ў гэтых суседніх рэгіёнах таксама разглядаюцца ў тым выпадку, калі яны задаюць рамкі канфліктаў на беларускай зямлі.