- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Сене пад Парыжам вырас велізарны, як бервяно, сом. Вырашыў той зялёны сом ажаніцца. Ён прыплыў у Парыж і запатрабаваў тры нявесты, каб было з каго выбіраць. Сом быў такі вялікі, а Парыж тады быў яшчэ такі маленькі, што парыжане спалохаліся рачной пачвары. Збаяліся, што выпаўзе на бераг і разбурыць горад, а жыхароў усіх чыста зжарэ. Таму і кінулі парыжане ў рачныя хвалі трох найпрыгажэйшых маладых парыжанак. Тры дні і тры ночы зялёны сом разглядаў сваіх палонніц, а потым узяў і вярнуў іх на бераг Сены жывымі ды вясёлымі. Прыгажуні былі вясёлыя, бо атрымалі ад зялёнага сома па куфэрку з золатам і каштоўнымі ўпрыгажэннямі. Менавіта пасля гэтага здарэння Парыж і пачаў расці, мацнець ды квітнець. (Зялёны сом)