- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Кніга напісана жывой даступнай мовай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой працоўных за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Тым не менш не бракуе ў кнізе і вельмі асабістых, прыватных, нават інтымных эпізодаў, якія паказваюць душу чалавека, ягоныя ваганні і перажыванні, раздарожа выбару, сумніваў ці гэты выбар насамрэч слушны. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў без узроставых абмежаванняў. (Н.Г.)