en

Ляхновіч Павал

Ляхновіч Павал

Ляхновіч Павал, нарадзіўся ў 1954 годзе на поўначы Мінскай вобласьці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі на ракаўшчыне і ў Ракаве, Валожынскага раёну, Мінскай вобласьці. Адукацыю атрымаў у Ракаўскай сярэдняй школе і Вышэйшай Ваенна-марской вучэльні ў г. Баку (Азэрбайджан). Служыў на Паўночным флоце на падводных і надводных караблях. Празаік, журналіст і перакладчык. Аўтар зборнікаў апавяданьняў “Пачатак сезона” і “Золата князёўны”, аўтар перакладу з польскай кнігі В. Цішэка “З Богам у Расеі”. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Жыву ў Пінску. Жанаты, маем дарослую дачку.

Ляхновіч Павал :: Publications

pdf

Анёлы, чэрці і кабеты

Апавяданні
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж, Ляхновіч Павал - пераклад

Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых «гома сапіенс»? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна....… More

epub

Прыпяць цячэ...

Апавяданьне
Ляхновіч Павел

Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая...… More

pdf

Зялёны дуб

аповесць, апавяданні, навелы
Ляхновіч Павел

У новым зборніку Паўла Ляхновіча сабраныя розныя па жанры творы, у асновуякіх пакладзены багаты жыцьцёвы досвец аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам....… More

pdf epub

Золата князёўны

Апавяданні. Байкі
Ляхновіч Павел

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці...… More

pdf epub

З Богам y Расеі


Цішэк Вальтэр, Ляхновіч Павал - пераклад

Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям....… More

pdf epub

Пачатак сезона


Ляхновіч Павел

Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць...… More

pdf

На літаратурнай Любельшчыне


Дзенцёл Альдон, Ляхновіч Павал - пераклад

Аўтар прадстаўляе Таварыства Творцаў Надбужанскай Культуры імя Януша Каліноўскага ва Уладаве. Піша вершы, эпіграмы, фрашкі, афарызмы і лімерыкі. Дагэтуль напісаў больш за 2000 літаратурных твораў. Частка зь іх была выдадзена ў наступных кніжках аўтара: “Палесьсе – мая малая Радзіма”, “Ненамыленныя развагі”...… More

pdf

Дзеяслоў 97

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 86

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Верасень 16

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org