Павел Станкевіч пра фестываль абуджаных «Tutaka»
2022-07-15 14:01
“Фестываль абуджаных “Tutaka” стартуе сёння ва ўрочышчы Барык каля Гарадка. Арганізатары абяцаюць, што падчас двух фестывальных дзён занятак сабе знойдуць усе: і дарослыя, і дзеці.
“Госць Рацыі” Павел Станкевіч распавёў пра цікавосткі праграмы фестывалю:
– Калі ідзе пра надвор’е, то падаецца, што нічога не змянілася, верагодны дождж. Я спадзяюся, што ўсе ведзьмары нам дапамогуць, усё будзе добра і будзе сонца. Памянялася тое, што канцэрты надаль будуць толькі ў суботу. З іншага боку можа і не на жаль. Тое, што мне спадабалася летась, гэта тое, што з’ехаліся ўсе беларусы з якімі я пазнаёміўся на працягу года, але не меў нагоды, каб сустрэць іх у жывую. Яны ўсе прыехалі ў пятніцу, але таму, што быў дождж, то амаль не было гледачоў. У пятніцу было цяжка, калі ідзе пра аўдыторыю. Калі б не гэтыя канцэрты якімі трэба было займацца, то гэта была б цудоўная нагода, каб проста пасядзець, паразмаўляць пра свае справы. Я спадзяюся, што можа ў гэтым годзе пятніца як раз будзе такім днём, калі мы зможам пасядзець і паразмаўляць. Але не будзем толькі сядзець і размаўляць, бо будуць розныя заняткі для дзяцей і для дарослых ад “Мова Нанова”. Гэта такі цікавы праект, як праз гульню і квізы пачаць размаўляць па-беларуску. Будзе таксама такая вельмі важная справа, вельмі важная акцыя, мы запрасілі Аляксандру Канафальскую, якая прыдумала арт-акцыю, хочам зрабіць папяровых птушак і на кожнай з іх напісаць імёны палітвязняў. Гэта азначае, што мы павінны зрабіць у гэтую пятніцу прынамсі 1300 і больш. Хочам занесці гэтых птушак у наш цудоўны, магічны Барык, каб мы не забылі пра тых, хто сядзіць у турмах за тое, што яны хацелі волі і свабоды. Будзе патанцоўка ў пятніцу, будзем такнцаваць. У суботу пройдуць сустрэчы, розныя майстар-класы і лекцыі. Будзе два спектаклі для дзяцей. Мы адкрытыя на сям’ю.
Беларускае Радыё Рацыя