- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў гандаль людзьмі набыў такія маштабы, што беларускае грамадства не можа не звярнуць на яго пільнай увагі. Па адзнаках экспертаў, ад 800 да 900 тысяч жанчын, мужчын і дзяцей штогод у цяперашні час перамяшчаюцца праз дзяржаўныя межы па ўсім свеце для продажу і наступнай эксплуатацыі. Па прыбытковасці дадзенае злачынства займае трэцяе месца пасля гандлю зброяй і наркотыкамі і прыносіць арганізаванай злачыннасці каля 17-19 млрд . долараў штогадовага пазапраўнага прыбытку. Міжнародны характар гандлю людзьмі значна зніжае рызыку для злачынцаў быць пакаранымі, бо злачынства здзяйсняюцца на тэрыторыі некалькіх дзяржаў, што стварае цяжкасці для працэсу збору інфармацыі