- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія разважанні i побытавыя замалёўкі, лірычны наіў i лёгкая іронія, гарэзліва-з’едлівае пацвельванне i жорсткі скепсіс спалучаюцца на старонках выдання, дзе існуе асоба — ў спробах спасціжэнняў Часу i Вечнасці, Гісторыі i Быцця. У канкрэтных рэаліях, на зямлі Беларусі, на шляхах Еўропы: Італіі, Францыі, Германіі, на прасторах Балтыі, Расіі, Украіны i г.д.