“Пабудзіць прынцэсу”. Перадзамова на прыгодніцкую казку Ксеніі Шталянковай
2024-11-18 16:26
Выдавецтва Рамана Цымберава адкрыла папярэднюю замову на новы твор Ксеніі Шталянковай. Прыгодніцкая казка ў дзевяці сцэнах мае назву “Пабудзіць прынцэсу” і выйдзе ў дзвюх моўных версіях: па-беларуску і па-расейску.
Пры папярэдняй замове і папярэдняй аплаце кнігі — істотная зніжка і аўтограф аўтара на імя ці прозвішча. Падрабязней пра тое, як замовіць і аплаціць, глядзіце
на сайце Kniger.by.
П’еса “Пабудзіць прынцэсу” — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык.