Пераможца World Press Photo Таццяна Ткачова звольнілася з газеты «Звязда»
2020-08-26 16:10
Фатограф Таццяна Ткачова звольнілася з дзяржаўнай газеты "Звязда". Яе праект "Паміж правам і сорамам", прысвечаны жанчынам, якія зрабілі аборты, сёлета заняў другое месца ў намінацыі "Партрэты" на галоўнай фотопрэміі свету — World Press Photo."Я не магу зразумець, як мая газета працягвае публікаваць артыкулы пра цэны на памідоры і іншую гародніну на рынку, але ігнаруе гісторыі з Акрэсціна", — патлумачыла Таццяна прычыны свайго сыходу.
Вось што Таццяна распавядала Еўрарадыё пра свой праект і працу фотажурналіста.
Звальненні з беларускіх дзяржаўных медыяў набываюць масавы характар. На мінулым тыдні звольніліся і баставалі перад будынкамі тэлецэнтраў работнікі тэлеканалаў АНТ, СТБ і каналаў Белтэлерадыёкампаніі. А сёння "Наша Ніва" напісала, што з радыё "Сталіца" звольнілася дзве траціна работнікаў на чале з дырэктарам Алегам Міхалевічам.