Перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка
2024-02-14 12:55
Выйшла чацвертае перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка. Чакаць кнігу давядося 10 год.
Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” змяшчае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе перадгісторыяй стаў пераклад кандыдацкай працы гісторыка пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг., апублікаваны на польскай мове ў 1995 г.
Наступны блок адкрывае вялікае навукова-папулярнае эсэ пра Станіслава Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы, прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця і дзейнасьці генерала. Гэтыя два блокі дапоўнены шматлікімі артыкуламі і прысьвечаны паасобным беларускім фармаваньням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспэктам змаганьня за БНР.
Асобны блок складаецца з артыкулаў, прысьвечаных ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганьні за незалежную Беларусь.
Выданьне дапаўняе "Прадмова" прафэсара Варшаўскага Ўнівэрсытэту
Юрыя Грыбоўскага.