Першая аўдыёнкіга Фонду Kamunikat.org: раман «Сядзіба» Алеся Аркуша
2022-06-10 13:58
Адзін з самых вядомых раманаў Алеся Аркуша «Сядзіба» цяпер можа праслухаць у аўдыёфармаце.
Фонд Kamunikat.org і выдавец Яраслаў Іванюк выдалі «Сядзібу» аўдыёбукам.
«Сядзіба» ўваходзіць у полацкі цыкл раманаў Алеся Аркуша і апавядае пра розныя таямнічыя здарэнні, якія адбываюцца ў прыватным доме на беразе Дзвіны побач з Сафійскім саборам.
Паралельна з асноўнай канвой раман прысутнічае дэдэктыўны аповед пра тамяніцу кубка караля Стэфана Баторыя.
Кнігу начытаў паэт і радыйны журналіст Віктар Сямашка. Звядзенне і музыка – Лукаша Сцепанюка. Аўтар вокладкі CD – Ігар Палынскі.
Прэзентацыя аўдыёбука Алеся Аркуша «Сядзіба» адбудзецца ў Кракаве на беларускім Фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ўжо ў нядзелю 11 чэрвеня 2022 г.
Фонд Kamunikat.org рыхтуе таксама чарговыя аўдыёкнігі з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў. У тым ліку Уладзімера Арлова, Андрэя Федарэнкі, Валеры Гапеева і Алеся Кіркевіча.
Алесь Аркуш нарадзіўся ў 1960 годзе ў Жодзіне. Але з 1987 года жыў на Полаччыне. Адзін са стваральнікаў Таварыства Вольных Літаратараў. Заснавальнік выдавецкай суполкі «Полацкае ляда». Выдаваў альманах «Ксэракс Беларускі» і часопіс «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтор тэкста гімна горада Полацка. А таксама пяці раманаў, трох кніг эсэістыкі і дзевяці зборнікаў вершаў. Супрацоўнічаў з полацкім рок-гуртом «Мясцовы час». Працаваў на радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільня). Працуе на Беларускім Радыё Рацыя (Беласток).