- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Парадку" Валік, як і ўсе астатнія курсанты, падрыхтаваў яшчэ напярэдадні, з вечара: адпрасаваў белую кашулю, навёў стрэлкі на чорных нагавіцах, пантофлі нашмараваў так, каб блішчэлі як у ката яйцы. Словам, рыхтаваўся да сённяшняга дня як мае быць. Дзень быў не абы сабе — лёсавызначальны, і таму Валік рыхтаваўся сустрэць свой лёс пры поўным парадзе. Сёння ён, як і іншыя курсанты міліцэйскай акадэміі, мусіў пачуць пра месца сваёй будучай службы. Сэрца трымцела ад прадчування і часам тахкала настолькі гучна, што гэтае тахканне нібы напаўняла ўсяго Валіка — ад галавы да пятак, увесь ён быў суцэльнае сэрцабіццё. (фрагмент)