Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
2023-09-09 21:54
16 і 17 верасня 2023 года ў Варшаўскім цэнтры крэатыўнасці па адрасе вул. Таргова, 56 пройдзе Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі — падзея, накіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва.
Сярод эскпертаў — выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры: пісьменнік і перакладчык
Альгерд Бахарэвіч, старшыня беларускага ПЭНа
Таццяна Нядбай, выдавец і гісторык
Андрэй Янушкевіч, арт-менеджэрка
Ганна Чыстасердава, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie
Лена Прэнц і шмат іншых дзеячаў.
Сярод еўрапейскага культурнага асяроддзя запрошаны эксперты і прадстаўнікі культурных арганізацый: прадстаўнік Бюро Культуры ў Варшаве Артур Юзвік, дырэктар Старамейскага Дома Культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.
(колькасць месцаў абмежаваная)
Даведацца больш