- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вам ніколі не даводзілася бываць ў Пінску? Мы шчыра рады таму, што вас чакае знаёмства з горадам сівой даўніны і адначасова вельмі маладым. I чым болей вы будзеце дакранацца да старонак гісторыі горада, знаёміцца з тым унікальным, што захаваў час, тым бліжэй стане вам Пінск. Варта прайсціся па вуліцах старога Пінска і вы адчуеце незвычайнае зачараванне: і ад старых сцен, і ад аканіц старажытных будынкаў, і ад брукаваных вуліц, і ад акаваных карункавых кампазіцый... Шчыра, па-добраму зайздросцім тым пінчукам, хто нарадзіўся і жыве ў гэтым незвычайным горадзе, сустракае золак, вітае шторанак сонейка, назірае свой горад і ў зімовую сцюжу, і ў дні ліпеньскіх навальніц, і ў шэрай хадзе будняў. Пра Пінск напісана нямала радкоў у летапісных зборах. Горад стагоддзямі вабіў да сябе гісторыкаў, вандроўнікаў, пісьменнікаў... 3 той незабыўнай пары, калі ўпершыню руплівы летапісец добрасумленна вывеў першы радок гістарычнай метрыкі Пінска, прайшло шмат стагоддзяў. Колькі такіх старонак знаходзяць рупліўцы ў кнігасховішчах Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Масквы, Мінска... Прыгадкі пра Пінсксустракаюцца і ў вуснай народнай творчасці, і ў прыказках, песнях.