- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыхары Пінска ў адказах на пытанні незарэгістраванага руху «За Свабоду» не ўхвалілі працу гарадскіх камунальшчыкаў. Першыя вынікі атрыманыя і абагульненыя ў Пінску. Грамадскі каардынатар акцыі Юрый Бахцераў паведаміў, што ў мікрараёне Пінска «Альбрэхтава» былі распаўсюджаныя 250 анкет. У кожнай – 13 пытанняў з некалькімі варыянтамі адказаў. Цікавасць скіраваная да ацэнкі працы камунальнай гаспадаркі, стану вуліцаў, экалогіі, грамадскай актыўнасці.