Пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Любляне (падаць заяўку)
2025-01-13 17:04
У межах вялікай праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” (Cities of Literature), якая абыймае 53 гарады ў 39 краінах, славенская сталіца Любляна запрашае творцаў падаваць заяўкі на адмысловую рэзідэнцыю, паведамляе Sekktor.
▫️ Для каго: замежныя пісьменнікі і пісьменніцы, якія апублікавалі хаця б адну кнігу мастацкай літаратуры (проза, паэзія, драма) і маюць фактычныя (жылі, працавалі) або творчыя сувязі з іншымі гарадамі-ўдзельнікамі UNESCO Cities of Literature.
▫️ Калі: 1–30 красавіка | 1–30 лістапада 2025 году
Рэзідэнцыя створана для спакойнай працы і магчымасці пісьменніцкай творчасці. Пры жаданні можна ўдзельнічаць у мясцовых літаратурных падзеях і мерапрыемствах.
Прапануецца:
Грант і кампенсацыя транспартных выдаткаў 1,250 EUR (брута)
Жыллё на ўвесь перыяд рэзідэнцыі
Кампенсацыя транспартных выдаткаў унутры Любляны, уключаючы трансфер з аэрапорта.
Дэдлайн падачы заяўкі: 21 студзеня