Пісьменніцкая стыпендыя ў Грацы
2022-02-16 19:07
З 1997 года ў мэтах літаратурна-культурнага абмену, а таксама падтрымкі знешніх кантактаў з літаратурнай сцэнай Граца, Дэпартамент культуры горада прысуджае літаратурную стыпендыю «Grazer Stadtschreiber:in».
Тэрмін: верасень 2022 – жнівень 2023 (не менш за 8 месяцаў)
Для каго: літаратары, аўтары, драматургі.
Патрабаванні:
базавае валоданне нямецкай мовай;
прынамсі 1 выданы літаратурны твор;
не меняй за пяць апублікаваных тэкстаў у часопісах/анталогіях;
гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у творчых дыялогах;
ідэя праекта на час стыпендыі.
Прадстаўляецца:
кватэра ў Cerrini-Schlössl на Schlossberg;
штомесячная стыпендыя 1 300 EUR.
Дэдлайн – 31 сакавіка.
Падрабязней
тут і
тут.