- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Празаік Сымон Баранавых (сапр. Баранаў) нарадзіўся 1 верасня 1900 года ў вёсцы Рудакова Уздзенскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. У 1920–1923 гадах служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з белапалякамі, быў паранены. Органамі НКУС арыштавалі С. Баранавых З лістапада 1936 года. Асудзілі пісьменніка на 10 гадоў зняволення, якое ён адбываў на Калыме ў канцлагеры. У адным з лістоў ён прасіў: «Напішы, як жывуць Пятрусь, Якуб, Янка, Кузьма. Што новага напісалі яны? Якія п’есы ідуць у тэатрах?.. Беражы, Надзянятка, мой раман. Я калі-небудзь яго дапішу. У мяне вельмі многа задум...»
Але ні давесці да ладу свой раман, ні здзейсніць многіх задум С. Баранавых не было наканавана. У 1942 годзе, не вытрымаўшы жудасных канцлагерных умоў, беларускі пісьменнік навекі астаўся ляжаць у адной з тысяч безыменных магіл далёкай Калымы. Было яму тады 42 гады.
   Увесь твор у адным файле