- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарыс «Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман» прысьвечаны паходжаньню і лёсу геаграфічных назоваў на Беларусі, паводля навуковых дадзеных і народных паданьняў. У нарысе прыгадваецца больш за 500 нашых назоваў — гарады, мястэчкі, паасобныя гістарычныя вёскі, гарадзішчы, крушні замкаў, узвышшы, вазёры, рэкі, рэчкі, балоты, пушчы і г. д. У сувязі з колькасьцю назоваў сталася патрэбнай іх клясыфікацыя, як налрыклад — назовы гістарычнага паходжаньня (Тураў, Заслаўе, Рагнедзіна, Барыеаў і г. д.), ад рэкаў і вазёраў (Полацак, Віцебск, Пінск, Беласток і г. д.), рэлігійнага паходжаньня (Пярунаў Мост, Ігумен, Духаўшчына, Мар'іна Горка. і г. д.), ад людзкіх прозьвішчаў (Азарычы, Баранавічы, Сьвір і г. д.), ад флёры і фаўны (Берасьце, Ельня, Бабруйск і г. д.), тапаграфічныя (Гомель, Рагачоў, Масты і г. д.), ад выкапняў і заняткаў насельніцтва (Ляды, Буды, Менск і г. д.), рознага паходжаньня (Нясьвіж, Чавусы. Слонім і г. д.). Адначасна з тым ці іншым назовам прыгадваю гістарычныя і літаратурныя помнікі, што маюцб да яго дачыненьне, фальклор і г.д.