- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Любяць тутэйшыя людзі пажаліцца начальству на непарадак і неўладкаванасць навакольнага жыцця. Як дазволілі ім пры камуністах жаліцца, так гэтая жальба дасёння і коціцца. Жаляцца раённым кіраўнікам, дэпутатам, абласному і рэспубліканскаму кіраўніцтву, а канца-краю ў вырашэнні народных праблемаў чамусьці не відаць. І ніхто не задумваецца над тым, у чым жа прычына бясконцых праблемаў, і што трэба зрабіць істотнага, каб праблемы тыя ў бальшыні сваёй калісьці вырашыліся. Нязводным жа “праўдарубам”, якім баліць за народныя пакуты і несправядлівасці, для выказвання набалелага ўладай выдзяляюцца нават адпаведныя дні. Ну, пагатоў, як у таго псіхатэрапеўта–рэлаксацыя, аўтатрэнінг і гіпноз у адным флаконе. Прыйшоў, выказаўся, выпусціў пару, атрымаў запэўненне ў неадкладным вырашэнні і сышоў з верай у добрага кіраўніка, які здольны вырашыць амаль усё.