- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля Чарнобыля красавік стаў асаблівым месяцам у лёсе Беларусі, але колькі тутэйшых людзей усвядомілі трагізм здзейсненага? Адзінкі. Падаецца, што цывілізаваны свет зрабіў больш высноваў з трагічнай падзеі, чымся мы з вамі. Дарэчы, як і з усяго астатняга, што адбылося ў нашай прамінулай гісторыі. Мала турбуе абывацельская абыякавасць, але шакуе інфантылізм тых, хто мусіў памятаць пра чарнобыльскую аварыю ўсе гэтыя гады. Памятаць і біць у званы. Але званы маўчаць. Такое ўражанне, быццам, робіцца ўсё, каб беларусы і Беларусь зніклі, як нацыя і дзяржава. Нябачная радыяцыя нішчыць здароўе, а духоўны Чанобыль – апошнія парасткі свабоды, без якой жыццё ператвараецца ў ягоную імітацыю і фізічнае існаванне.