- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Назіраючы за сучаснікамі , заўважаеш, што для бальшыні з іх мінулае падзяляецца ўсяго на дзве часткі: беларускія землі ў складзе Расейскай імперыі( перыяд, які зараз мала каго цікавіць) і Беларусь у складзе СССР ( перыяд, што выклікае настальгуючыя матывы нават ва ўспамінах тых, хто па сённяшніх мерках няблага ўладкваўся ў жыцці). Усё астатняе ¬ ад лукавага. Для тутэйшых носьбітаў гэткай свядомасці нічога гістарычна значнага па-за гэтымі рамкамі існаваць не можа. Ну, акрамя, само-сабой – Старажытнай Русі, але гэта далёкая гісторыя, якую для абывацельскай свядомасці лепш за ўсё засвоіць праз прагляд дураслівых мульцікаў тыпу: “ Алеша Попович и Тугарин Змей”, “ Добрыня Никитич и Змей Горыныч”…