- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пытанне нацыянальнай мовы ў Царкве для нас, здаецца, не такое балючае, як для абодвух нашых Праваслаўных суседзяў. У Расіі яно суадносіцца з жаданнем спрасціць цяжкаўспры-мальную царкоўна-славянскую, на Украіне - з жаданнем падкрэсліць уласную нацыянальную свядомасць. Ва ўсякім разе, так гэта бачыцца нам - тым, хто, па словах інака Мікалая (Бембеля), знаходзіцца ў "воку тайфуна" - суцішным месцы, вакол якога пануе бура.