- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 Сакавіка. Раньняй вясной 1946 г. ў Слоніме была створана падпольная беларуская патрыятычная арганізацыя з канспіратыўнай назвай «Чайка». Заснавальнікамі — арганізатарамі яе былі Міхась Ракевіч, Аляксандр Гардзейка, Міхась Чыгрын, Уладзімір Салавей, Леакадзія Кавальчук, Ніна Карач і аўтар гэтага артыкула. Зразу-ж была распрацавана і прынята праграма дзейнасьці арганізацыі, вызначаны палітычны напрамак — сацыял-дэмакртычны й абрана кіраўніцтва. Расшырэньне колькаснага складу членства арганізацыі зь інтэлігенцыі, духавенства і студэнтаў праводзілася ўважлівым падборам з найбольш сьвядомых і адданых патрыётаў. (В. Супрун, Яны змагаліся за Бацькаўшчыну, фрагмэнт)