- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ ў глыбокай старажытнасьці сярод нашых продкаў вылучаліся таленавітыя людзі—скульптары і мастакі. Аб гэтым яскрава сьведчаць матэрыялы археалягічных раскопак. Самым старажытнейшым мастацкім творам (верхні палеаліт, 40-11 тыс. год таму назад) на землях этнічнай Беларусі можна лічыць знойдзеную ў 1935 годзе каля в. Елісевічы на Браншчыне скульптурку аголенай жанчыны, якая выразана з біўня маманта. Вышыня вырабу 15 см, але галава была адламана яшчэ ў старажытнасьці. Калі ў антрапаморфных выявах палеаліту дамінаваў вобраз жанчыны, то ў неаліце сустракаюцца толькі мужчынскія выявы, што зьвязана з зараджэньнем патрыярхальных родавых калектываў.(Л. Дучыц, Вобразы нашых продкаў у старажытным мастацтве, фрагмэнт)