- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ХІХ стагоддзе адзначылася ў развіцці беларускай літаратуры шматвектарнасцю. Нараджэнне адраджэнскіх тэндэнцый беларускай літаратуры ішло ў ХІХ стагоддзі ў двух сустрэчных напрамках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з’яўляліся паэты і літаратурныя творы, а з другога – польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі, прыпадаючы да фальклорных крыніц і ўздымаючы праблемы народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад саламяныя стрэхі, гэта значыць, распаўсюджваліся ў сялянскім асяроддзі. Усё гэта было праяваю шматграннага і рознаўзроўневага, але аднаго літаратурнага працэсу, абумоўленага геаграфічна-жыццёва-палітычным лёсам краіны. Кніга Івана Штэйнера – даследаванне творчасці паэтаў, пісьменнікаў, ураджэнцаў беларускай зямлі, які пісалі свае творы на польскай мове, якая, дарэчы, захоўвала беларускую пявучасць, базавалася на беларускім фальклоры. Галоўная ўвага ўдзяляецца вызначэнню ідэйна-эстэтычных вартасцей найбольш значных твораў з пункту гледжання іх жанравай адметнасці – балады, гераічнай паэмы, песні, гавэнды, навелы, санета, прытчы etc. Кніга адрасавана студэнтам-філолагам.