- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У самы страшны момант бойкі паміж войскамі Кромвеля і ангельскага караля, пад посвіст ядраў і куль, ля дрэва, мо сасны, мо якога ясеня, сядзеў і ў чаканні пацыентаў чытаў кнігу лейб-медык Уільям Гарвей, які адкрыў асаблівасці кровазвароту. А чаго баяцца чалавеку, які першым у свеце зразумеў, як працуе сэрца? Хіба што невукаў, якія разграмілі дом «раяліста», заадно знішчыўшы ягоныя калекцыі і рукапіс паталагічнай анатоміі. Як бы шляхцюк з Падняводдзя Пранціш Вырвіч хацеў часам мець гэткую самаўладу! Вакол цябе б’юцца, віюцца, ірвуцца, а ты чытаеш навуковы трактат... Найчасцей жа Вырвіча адразу зацягвала ў вір, і ягоная шабля зацята абараняла справядлівасць...