- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пачатку дзевяностых ён з парай таварышаў вазіў на продаж у Расію розныя рэчы: тканіны, цэлафан, мэблю, адзежу, харчы... З гэтага і жыў у сваім райцэнтры. Трэба сказаць — няблага. Але з жонкай нешта не задалося. Казалі — пагульвае, калі ён на Смаленск, Маскву, Невель выпраўляецца. Свет не без добрых людзей. Дазнаўся пра здрады і муж. Усе, хто ведаў Сяргея, у адзін голас пачалі казаць, што ён жонку абавязкова заб’е. Пра чорны пісталет думалі, але ўслых не казалі. Сяргей жонку адно пабіў, ды з кватэры прагнаў.