- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час ад часу ў Пруску стала прыязджаць кінаперасоўка. Сялянская фурманка з канём — гэта кінамеханік Радзівон Сапега са сваёй кінагаспадаркай. Першымі пра кіно звычайна даведваліся дзеці, паведамляючы пра гэтую не абы-якую падзею бацькам. Апроч таго, Сапега вывешваў на магазін, з дазволу Салівэся, аркуш паперы, на якім невыразнымі крывымі літарамі была напісана назва фільма. Карціны самыя розныя: «Гэта было ў Данбасе», «Зыгмунт Каласоўскі», «Два байцы», «Цырк», «Яна абараняе Радзіму» і інш. Усе яны пасля прагляду горача абмяркоўваліся, пераказваўся змест, смакаваліся падрабязнасці.