- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка. Трывалыя літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі майстроў слова, працягваюцца ў творах сучасных аўтараў гэтага аўтарытэтнага выдання. У снежні бягучага года часопіс адзначае сваё 88-годдзе. Першыя дзесяць год (да 1932 г.) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Ц. Гартны, З. Бядуля, У. Ігнатоўскі, В. Нодэль. Першым рэдактарам выдання быў прызначаны П. Галавач (1932 г.) і часопіс пачаў называцца «Полымя рэвалюцыі». На змену П. Галавачу ў 1933 годзе прыйшоў Міхась Лынькоў. Пад яго кіраўніцтвам часопіс прайшоў нялёгкія выпрабаванні свайго станаўлення.