- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вашых руках лютаўскі нумар часопіса. І гэты чарговы нумар — незвычайны. На ягоным шмуцтытуле, як вы заўважылі, у знакавых дужках пазначана лічба — 1000. Так, гэта і ёсць юбілейны, тысячны нумар часопіса «Полымя». Каб дайсці да гэтай своеасаблівай творчай вяршыні, спатрэбілася дзевяноста гадоў і два месяцы. Такі ён, часавы абсяг; нялёгкі, падчас трагічны, палымянскі шлях. Пра гэта неаднаразова згадвалася намі на старонках часопіса з нагоды юбілейных дат. Сягоння з гістарычнай вышыні мы не толькі аглядаем зробленае, аднак і ўпэўнена ўзіраемся ў будучыню. Як не ўсе вядомыя ў нашай літаратуры хрэстаматыйныя творы сышлі ў свой час са старонак «Полымя». Цэлыя пакаленні айчынных творцаў паяднала адметная гісторыя часопіса, пачынаючы з тых знакавых імён, што стаялі ля яго вытокаў (Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, П. Галавач, М. Лынькоў), і заканчваючы плеядай сучасных маладых аўтараў, якім і належыць сама літаратурная будучыня Беларусі.