- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я заўсёды памятаў пра іх, але пад старасць яны пачалі ўспамінацца і сніцца ўсё часцей. Недзе з дванаццаці гадоў мы з нецярпленнем у канцы вясны чакалі канікулаў. Наперадзе было лета і з намі ўвесь гэты час былі коні. Пачыналі мы прывыкаць да іх яшчэ раней, меншымі былі паводчыкамі ў старэйшых хлопцаў, калі абганялі бульбу. Сядзелі на кані і кіравалі, каб конь ішоў паміж радкоў. А потым высветлілася, што коні хутка засвоілі няхітрую навуку ступаць між радкоў, у канцы загона некаторыя з іх самі разварочваліся і станавіліся ў наступны радок, нават лейцамі не было патрэбы падкіроўваць.