- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне. Пашкадаваў, што без яго ніхто не паставіць. Амброжый не здолее купіць, гэта трэба ехаць у пушчу, шукаць у нейкай пушчанскай вёсцы ці хутары. Потым перавезці трэба. Амброжый не здатны, больш царкоўнымі справамі займаецца. Бацька Арыстарх наказваў, каб паставілі свой вятрак. Паміраў з гэтымі словамі. Вятрак патрэбен, прыбытак можа даць, і самае яго месца — там, на той пясчанай выспе за сыраварняй...