- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даўно цвялілася думка напісаць пра іх, ды штосьці запыняла. Напэўна, тое, што занадта добра, можна сказаць — блізка ведаў іх. І саміх, а найперш — іхніх дзяцей, сваіх аднагодкаў, альбо трохі старэйшых ці маладзейшых. Мусіць, апошняя акалічнасць і замінала паглядзець, убачыць суседак трошкі збоку, так бы мовіць, адасоблена, адцягнена, проста жанчынамі, якіх мноства (на жаль, ужо часцей за ўсё з дадаткам «было») у нашых абдзеленых шчасцем беларускіх вёсках. Абліччамі і імёнамі яны, вядома ж, розняцца, але лёсы іхнія шмат у чым падобныя, амаль аднолькавыя.