- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...Тым часам, калі Іосіф ляжаў на зямлі на хутары, пакутліва вырашаючы, што рабіць далей, і наогул ці рабіць што, на ўскраіне Гуды каля дамбы сабраліся людзі. Было іх не багата: Яўхім, Міхей, Мікола, Ігнат і Надзя Сапёрскія, іх дзеці Валік і Света, а таксама Каця з сыночкам Петрыкам. Нагода была такая: Яўхім і Валік адплываюць ў Кашару, астатнія прыйшлі іх правесці.