- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яна змоўкла. Маўчаў і Іосіф. Напэўна, каб жанчына не сказала пра ўнукаў, ён згадзіўся б пайсці ў хату і пра знаёмага шафёра не казаў бы. А то атрымалася зусім па-дзіцячы. Маўляў, ёсць знаёмы, быццам пахваліўся гэтым. Але пачуўшы пра малых, уявіў, які незвычайны дух чалавечага жытла пануе ў гэтай хаце. Уявіў і яму стала вельмі зайздросна: ягоная ж хата не ведала такога духу. Калі Стас быў малым, ніхто з аднагодкаў не хадзіў да яго гуляць — баяліся Марыі, не вельмі ветлай да чужых дзяцей.